На сваім сайце я прадстаўляю веснавы народны каляндар беларусаў.
Вясна займае асаблівае месца ў беларускім народным календары. Гэта - пара спадзяванняў на новы ўраджай, сустрэчы навалецця, радасці абуджэння і росквіту зямлі. Нездарма доўгі час у язычніцкай традыцыі яна адзначалася як Новы год. Ды і першае свята вясны, як сведчаць валачобныя песні, нашы даўнія продкі называлі Ясень Красен, Нова Лета, Божае Лета, Збор, пазней - Аўдоцця Вясноўка.
Сусветны каляндарны вопыт адбіўся і на беларускім народным календары, які мае свае адметныя рысы. Даволі цікавай і спецыфічнай з'явай у Беларусі сталі валочобныя песні, што выконвыліся на Вялікдзень і ў якіх у паэтычнай манеры і храналагічнай паслядоўнасці апавяліся святы і прысвяткі, праца і адпачынак землероба. Наогул нашы продкі актыўна пераймалі перадавыя ідэі, што ішлі з Еўропы. За пэўны гістарычны перыяд назвы месяцаў мелі не толькі рымскі і славянскі ўплыў, але і вялікае ўздзеянне жывой народнай традыцыі. Таму ў розных крыніцах знаходзім: сакавік, марець, березозол; красавік, квітень; май, травень. Канчаткова прыняты назвы месяцаў, якія адпавядаюць прыродным асаблівасцям беларускай рэчаіснасці.
Разглядаючы сляды дахрысціянскіх і хрысціянскіх вераванняў нашых продкаў, мы пранікаем у карані Бацькаўшчыны і далучаемся да біблейскіх ведаў, якім у сучасных навучальна-выхаваўчых установах надаецца значная роля. У веснавым народным календары можна адшукаць матэрыял святкаванняў і заняткаў да дня птушак, дня пачатку сяўбы, дня рыбака, мядзведзя, бусла, жывёлы, смеху, пастуха і інш.

У гэтым календары першая лічба азначае дату па новым стылі, а другая - па старым: 2/17 - 2 сакавіка па н. ст., 17 лютага па с. ст.; 14/1 - 14 сакавіка па с. ст., 1 сакавіка па с. ст.