Свята — сукупнасць традыцыйных звычаяў, абрадаў і гульняў, свабодныя ад работы дні (напрыклад, Гуканне вясны, Купалле, Каляды).
Прысвятак — звычайны рабочы дзень, названы ў гонар гістарычнай, духоўнай асобы і адлюстраваны ў фальклоры і быце (Марк, Варвары, Магдалена).
Абрад — сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што адлюстроўваюць бытавыя ці культавыя звычаі народа (абрады “мыцця дзежкі”, “пахавання стралы”).
Гульня — від актыўнага адпачынку, гістарычна сфарміраванага на аснове драматызаваных, умоўных або творчых дзеянняў з пэўнымі правіламі і прыёмамі забаў. Яна з’яўляецца сродкам
фізічнага, разумовага і маральна-эстэтычнага выхавання. Многія народныя гульні ўзніклі з абрадаў, развіваліся са старажытных часоў і дагэтуль нясуць на сабе сляды язычніцкіх культаў.
Ігрышча — народнае зборышча, пераважна моладзі, з танцамі, гульнямі, тэатрам, а таксама з частаваннем. Адбываецца на вялікія святы (Гуканне вясны, Купалле, Каляды).
Кожны дзень тыдня асэнсоўваўся таксама адносна мэтазгоднасці пачынаць тую ці іншую сельскагаспадарчую або сямейную справу. Існавалі яшчэ жаночыя і мужчынскія, посныя і скаромныя дні.
Панядзелак — няўдачлівы, нешчаслівы, цяжкі. Не трэба пачынаць нічога важнага, напрыклад сеяць, жаць, будаваць, выбірацца ў дарогу, выганяць першы раз кароў на пашу, снаваць
кросны. Гэта мужчынскі дзень, “моцны”. Таму ў некаторых раёнах садзяць агуркі, гарбузы, фасолю, каб былі моцнымі. У панядзелак не падкладваюць яйкі пад курыцу, каб не выводзіліся пеўнікі. Квасяць капусту.
Аўторак — мужчынскі, удачлівы дзень. Пачынаюць усякую работу.
Серада — няцотны, жаночы, посны дзень. Садзяць агародніну, нарыхтоўваюць капусту. Добры дзень (“на маладзіку”) для закладкі печы, хаты.
Чацвер — мужчынскі, спрыяльны для ўсіх работ, акрамя пасадкі агародніны, загатоўкі сала. Лічыцца “чарвівым” днём (па гукавой асацыяцыі: чацвер — чэрві).
Пятніца — жаночы, няцотны, посны дзень. У розных раёнах успрымаецца па-свойму: як
шчаслівы, так і нешчаслівы. Можна выконваць многія работы ў годзе, асабліва “запасваць тавар” (кароў), сеяць, будаваць, “насаджваць” курыцу і інш. Гукавая асацыяцыя “пятніца — п’яніца” дзесьці зрабіла дзень нешчаслівым. Існуюць забароны на ткацтва і прадзенне,
звязаныя з персаніфікацыяй пятніцы ў вобразе святой Параскевы Пятніцы.
Субота — жаночы, цотны, апошні дзень. Шмат забарон і абмежаванняў на работы, і найбольш у сувязі з тым, што “свет асноўваўся ў суботу”. Можна сеяць лён і каноплі.
Нядзеля — жаночы дзень. Нельга выконваць гаспадарчыя палявыя работы, але не забараняюцца хатнія. Варта пачынаць некаторыя сімвалічныя: першы выган жывёлы, першае ворыва, першы, дзень будоўлі хаты. Забараняецца мыць дзіця і бялізну. Лічыцца, напрыклад, што ў гэты дзень з’яўляюцца на свет цялушкі, а не бычкі.

Комментариев нет:
Отправить комментарий