Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.
Сакавік зялёны — ураджай благі.
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж — пан!
У сакавіку зіма не гніе — у красавіку трава не расце.
Няма ў сакавіку вады — няма ў красавіку травы.
Сакавік дрэвам сок пускае.
Сакавік мокры — хлеб горкі.
Хто сее гарох у марцы, той гатуе ў гарцы, а хто ў маі, той у яі.
Жыта ў сакавіку глядзіць у неба — не пакаштуеш зімой хлеба.
Сакавік дажджом імжыцца — хлеба будзе ў рукавіцу.
Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова “сок”. У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў.
Гуканне вясны (Гувясна, Вясна, Прошчаны дзень), Масленыя загавіны (Мясное пушчанне, Сырапусная)
Апошні дзень Масленага тыдня, дзень сустрэчы вясны. Пасля Мясаеду перад постам, гэта значыць на Масленым тыдні, «гукалі вясну». Калі з’яўляліся першыя праталіны, дзяўчаты ішлі на поўдзень у лес, даставалі з-пад снегу барвянок і плялі сабе вянкі. Іх упрыгожвалі стужкамі, кветкамі, перазімаваўшымі журавінамі і надзявалі на галовы. Вадзілі карагод, спявалі веснавыя песні.Самы вялікі вянок урачыста ўскладвалі або закідалі на адзінокую грушку ці бярозку на ўзгорку. Вакол дрэўца таксама вадзілі карагод з песнямі. Тут жа пад дрэўцам на праталіне дзяўчаты сядалі кругам (часам удзельнічалі і хлопцы) і елі сыр, масла, кашу і абавязкова вараныя яйкі.
На Масленым тыдні выходзілі ў лес і з упрыгожанай елачкай, з тымі ж веснавымі песнямі. Елачку з вянком хавалі ў лесе, хлопцы яе шукалі і забіралі сабе вяночак.
Яшчэ ранняй вясною ішлі «чыркаваць» або спяваць «Чырку» (іншы раз таксама з елачкай). Бралі с сабой кашу, печаныя яйкі, аблюбоўвалі за вёскай высокія месцы, цёплыя бугры або сядалі ў лузе ці ў полі на «под», дзе стаяў раней стог, частаваліся і спявалі. Песні чуліся з розных бакоў, адбывалася пераклічка гуртоў выканаўцаў. Характэрнай асаблівасцю вяснянак з’яўляецца выгукванне “Гу-у!”. Па ўяўленні нашых продкаў, Вясна ехала “на сошаньцы, на варонцы”, “на залатым кані”. Тэматыка песень: пра вясну, птушак, кросны, каханне.
Благаславі, Божа,На ўзгорачку сесці
Вясну гукаці,
Лецечка адмыкаці,
Зіму замыкаці:
Лецечка цяпленька,
Зіма сцюдзёная,
Лецечка ў каточку,
Зіма ў палазочку.
Хлопцы збіралі з усяе вёскі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміра
нне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.
Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з’яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!
Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!
А зімачку забярыце - у-у-у-у!
Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!
Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!
Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.
Яшчэ ранняй вясною ішлі “чыркаваць” або спяваць “Чырку”. Бралі с сабой кашу, печаныя яйкі, аблюбоўвалі за вёскай высокія месцы, цёплыя бугры або сядалі ў лузе ці ў полі на “под”, дзе стаяў раней стог, частаваліся і спявалі:
Ой, выйдзем, дзевачкі, На новае лета.
Зімавалі — не спевалі,
Весну ждалі...
Ой, чырочко-пташэчко,
Не залета далечэчко,
Не занось мойго венчыка.
Бо мой венчык-патрэбчык.
Братка жаніці,
Сястру замуж аддаці.
Сястру замуж аддаці,
Вяселле спраўляці.
2/17 - Дзень Фёдара Цірана.
Хрысціянскі вялікапакутнік Фёдар Ціран, воін з г. Амасіі, быў замучаны Максіміянам каля 306 года за тое, што не адмовіўся ад Хрыста. Магчыма, зладзейства супраць чалавека адказала вялікае ўздзеянне на народ і ў некаторыхм месцах Фёдара сталі лічыць заступнікам ад зладзейства.

Уступная серада.
Серада першага тыдня Вялікага посту. Каб урадзіў добры лён, у гэты дзень мылі верацёны і калаўроты, а таксама балявалі ў карчме і пераскаквалі цераз пень, што ставілі пасярод хаты.
4/19 - Казімір.
У некаторых валачобных песнях, зарыентаваных на каталіцкі каляндар, упамінаецца як "першае святца", г.зн. першы дзень земляробчага года:
Святы Казімір
Дровы сякець
І ў клад кладзець.
Вядомы прымаўкі "На Казімера зіма памірае", "Казімера - дзень і ноч умера"
9/24 - Янка.
"Усе з галавою, а Янка дык не. Янкавай галавы баіцца зіма". Гэта дзень яшчэ называецца Абертас. Птушкі пачынаюць вяртацца з выраю. У царкоўным календары - свята знаходжання галавы Іаана Хрысціцеля. Свяшчэннік І. Берман у Ашмянскім павеце заўважаў: пчаляры ўжо глядзелі вуллі, а калі пчолы "арэтаюць" - значыць дажылі, а гэта лічылася знакам, што яны выжывуць. Як зазначаў святар, тады ж і мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на бок. Вось чаму дзень мае найменне Паўраценне.

10/25 - Сорак мучанікаў.
Свята сустрэчы птушак. Прыска - адзін з сарака мучанікаў, якія пакутавалі ў Севасційскім возеры. На гэты конт існуе выслоўе: " На святога Прыску праб'е лёд і пліска".
12/27 - Рыгор.
Пра гэты весновы прысвятак вядома прыкаска: " На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора". У некаторых краінах Еўропы па старым царкоўным календары дзень святога Грыгора прыпадаў на вяснняе раўнадзенства, таму ў шведаў, нарвежцаў, датчан існуе прымаўка, што павінна прыляцець варона, вястунка вясны; скандынавы і фінскія лапары ведаюць, што ў гэты дзень прылятае з узбярэжжа першая птушка ; чэхі гавораць: " На Грэгоржа дурны той селянін, які не арэ".

13/28 - Васіль Капальнік (Васіль і Маріна, Валосся і Мура).
У народнай трыдыцыі гэтыя хрысціянскія імёны асацыіруюцца з забаронай на прадзенне, таму што яно ў сваю чаргу звязана з вадкасцю - небаходсцю "слініць" пяньку. А каб не надышлі зноў маразы, нельга "адслініць замураваную зіму". Васіля празвалі "капальнікам", таму што "на Васіля Капальніка са стрэх капае".
Зборная субота. Субота першага тыдня Вялікага посту. На Усходнім Палессі ў гэты дзень праводзілі абрад "споведзі дзежкі". Яе мылі, накрывалі новым ручніком, падкурвалі воскам, кідалі туды вугельчык. Не заквашвалі ў гэты час у ёй хлеб, бо лічылі, што цяжка будзе ісці дзежцы на споведзь.
15/2 - Хвядот.
Свяшчэннапакутніка Фядора, епіскапа Кірынейскага, народ празваў па-простаму - Хвядот. На гэты прысвятак засцерагаліся моцных вятроў. "На Хвядота занос - усё сена знясе", "На Фядота снегавы занос", "На Фядота занос - доўга прыпару не будзе". Лічылася, што першы дзень вясны адлюстроўвае стан надвор'я ўсёй веснавой пары, а другі - летняй.
17/4 - Герасім Гракоўнік.
Царкоўны каляндар падарыў народнаму прысвятку імя прападобных Герасіма Іарданскага і Герасіма Валагодскага, а народная назіральнасць і фантазія - сваё прозвішча, азначэнне. Гэты дзень замацаваўся як дзень прылёту гракоў.
18/5 - Конагароднік.
У царкоўным календары - Конан-агароднік і іншія кананізаваныя імёны. Конан выводзіць усіх на агароды. У Беларусі гэта дзень падрыхтоўкі да пасадкі расады капусты.
22/9 - Саракі.
У народзе казалі, нібы на Саракі прылятае 40 "выраяў", а таксама, што гэта свята "пчальніковае" і ўжо канчаткова прыходзіць вясна. Гаварылі:" На Саракі дрэвы адпушчаюцца", "На Саракі мужык пытаецца, ці далёка да ракі", "Святыя Саракі ў поле саху валаклі".выпякалі з цеста для дзяцей 40 жаваранкаў, у у некаторых мясцовасцях - 40 варэнікаў, 40 маленькіх піражкоў, галушак. Кожнаму неабходна з'есці 40 клецак.
Гушкаліся на арэлях.
Згодна павер’ям, сарока пачынае віць сабе гняздо і прыносіць для гэтага 40 пруцікаў. Але чакалі яшчэ сорак маразоў.
Нібыта з выраю тады прылятае сорак жаваранкаў. Хлопчыкі павінны да ўсходу сонца, не памыўшыся і закрыўшы вочы, падабраць на двары сорак трэсак івысыпаць іх пад печ або перакінуць цераз хату столькі ж палачак. Хто выканае гэта, той вясною знойдзе сорак птушыных гнёздаў (або сорак качыных яек).
Засталося нямала назіранняў і сведчанняў, якія гавораць аб свяце птушак: "На Саравікі прыляцелі з-за мора птакі","Ластаўкі вылятаюць з возера". Народ ведаў, што "на Сорак мучанікаў дзень з ноччу мераецца".
25/12. Рыгор.
“На Рыгора зіма ідзе ў мора”. У народнай песні спяваецца:
А святы Рыгор спусціў ваду з гор,
Ваду ў зямлю, а з зямлі траву.
Феафан.
У народзе прыкмячалі: калі дзень пачынаецца з туману, то варта чакаць добрага ўраджаю льну і канопляў.
Дабравешчанне (Звеставанне)
Вясновае свята, свята прылёту птушак. Аб характары яго сведчаць прымаўкі: “На Дабравешчанне Бог багаслаўляе ўсе расліны”; “На Дабравешчанне і птушка гнязда не кладзе”; “Дабравешчанне як захоча, дык і бусел заклякоча”. “На Дабравешчанне звон, а ў морквы дух вон” (траціць сок); “У каго хлеба шмат, Дабравешчанню рад”; “На Дабравешчанне цёпла — ураджай на арэхі”.
Праводзілі “гуканне вясны”.
25/12. Рыгор.
“На Рыгора зіма ідзе ў мора”. У народнай песні спяваецца:
А святы Рыгор спусціў ваду з гор,Ваду ў зямлю, а з зямлі траву.
Феафан.
У народзе прыкмячалі: калі дзень пачынаецца з туману, то варта чакаць добрага ўраджаю льну і канопляў.
Дабравешчанне (Звеставанне)
Вясновае свята, свята прылёту птушак. Аб характары яго сведчаць прымаўкі: “На Дабравешчанне Бог багаслаўляе ўсе расліны”; “На Дабравешчанне і птушка гнязда не кладзе”; “Дабравешчанне як захоча, дык і бусел заклякоча”. “На Дабравешчанне звон, а ў морквы дух вон” (траціць сок); “У каго хлеба шмат, Дабравешчанню рад”; “На Дабравешчанне цёпла — ураджай на арэхі”.Праводзілі “гуканне вясны”.
Забарона на "запасванне" кароў. У Мінскай губерні была такая завядзёнка: у перыяд паміж каталіцкім і праваслаўным Благавешчаннем, калі селянін не выгнаў першы раз кароў да 13 сакавіка, то не і ў Міжблагавешчыны. "Запасванне" жывёлы ў гэтую пару, на думку сялян, наклікае на статак ваўкоў, якія прыносяць вялікую шкоду. Каб пазбегнуць няшчасця, беларус стараецца не даваць у доўг рэчы, асабліва кроснавыя бёрды.
30/17 - Аляксей Цёплы.
Лічыцца цёплым веснавым днём, з ім звязана нямала народных прыкмет. "На Ляксея вол павінен з лужы напіцца " . " У прамежак часу ад Аўдакеяў да Алёксаў сонца штодня падрастае на таўшчыню мезенага пазногтя ". Чакалі прылёту жураўля ці бусла. Бусько кажа: " На Лексія хоць заб'юся, а з'яўлюся". Некаторыя народныя згадкі сведчаць аб цяснейшай сувязі свята з жыццём прападобнага Алесія, чалавека Божыя, які пакінуў родны Рым і дастатак у доме дзяля аскетычнага служэння Выратавальніку, ад якога атрымаў імя " Чалавека Божыя ".
Кросная серада.
Серада на чацвёртым тыдні Вялікага посту. Пяклі "хрысты", якія захоўвалі на Засеўкі. Выпякалі печыва ў форме земляробчых прылад



Комментариев нет:
Отправить комментарий