У травень будзе мужык управен.
Май халодны — не будзеш галодны.
Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
Як у маі суха, то падцягвай бруха.
У сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавядае
старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова “трава”, бо
ў гэтым месяцы года зямля пакрываецца зеленню. Такое
найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмовых крыніцах,
але і ў вуснай народнай творчасці.
Гэты прысвятак, як і многія іншыя ў календары, служыць арыенцірам для селяніна ў выкананні розных работ.
"У дзень святога Кузьмы сеюць моркву і буракі", "Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком праводзіць"
Садзілі таксама часнок і іншыя карняплоды. Прычым стараліся тое рабіць у поўню, бо лічылі, што ў такім выпадку гародніна пойдзе не ў траву, а ў корань.
5/22 Ляльнік
Язычніцкае свята ў гонар багіні Лялі - дачкі Лады. Маці Лада з'яўляецца багіняй вяснова-летняй урадлівасці і апакункай вяселляў. Святкаванне выглядала наступным чынам.
Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую сяброўку, апраналі ў белую кашулю, упрыгожвалі зяленымі галінкамі, вянком з кветак і саджалі сярод малочных пачастункаў. Вадзілі каля яе карагод і спявалі:
Благаславі, маці,
Ой, Лада, маці!
Вясну заклікаці.
Закончыўшы танцы і спевы, карагод сядае ля ног Лялі і зноў пачынае:
Закончыўшы танцы і спевы, карагод сядае ля ног Лялі і зноў пачынае:
Наша Ляля, Ляля
Нас корміць зусім,
Каб з вясны на лета
Усё, што тут гэта,
Гадавала заўсім.
Ляля, Ляля,
Ой да Ляля, Ляля!
Тут Ляля раздае ўсім па чарзе малако, масла, сыр і г. д., пакуль, урэшце, нічога не застанецца. Ляля частавала сябровак малочнымі стравамі і кідала кожнай у час скокаў вянкі, якія зберагаліся да наступнай вясны ці, нават, вяселля.
6/23 Юрый (Ягорый, Юр’е-Ягор’е, Частны Леса).
Даўняе земляробчае свята першага выгану кароў. Юрый (Ягорый) – апякун жывёлы і земляробства (у хрысціянскі перыяд замяніў Ярылу). У дахрысціянскую эпоху на Смаленшчыне мела яшчэ назву «Чэстной Леса». Частны Леса – цар над усімі лесунамі, і ў гэты дзень яму прыносілі ахвяраванні («клалі адносы»), каб ён зберагаў жывёлу ад ваўкоў. У беларусаў, папярэднік Юрыя (Ягорыя) уяўляўся то ў выглядзе дзеда, то ў выглядзе белага воўка.
Пра свята гаварылі: «Да Юр’я корму і ў дурня», «Юр’ева раса – не трэба каням аўса». Статак выганялі вербнай галінкай на «юраўскую расу», шапталі замовы, абкурвалі кароў купальскімі зёлкамі. З пастухамі праводзілі абрадавыя частаванні. У Шумілінскім раёне «замочвалі» даёнкі. Коням стрыглі хвасты і грывы. Хадзілі аглядаць палі, закопвалі на ўзмежках рэшткі рытуальнай стравы (ахвяра духу зямлі), насілі на рунь каравай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. На Усходнім Палессі бытаваў так званы Тураўскі карагод, з якім моладзь абходзіла двары гаспадароў і кіравалася ў поле. Там насілі каравай, спявалі. У гэты дзень вадзілі і іншыя карагоды. Вечарам спявалі юр’еўскія песні – пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі, выпускае расу і вясну:
А ўзяў ён ключы залатыя,
Адамкнуў зямлю сырусенькую,
Пусціў расу цяплюсенькую.
На Белую Русь і на ўвесь свет.
«Як на Юр’я пагода, то на грэчку няўрода»;
«Калі на Юр’я мароз, дык сей на балоце авёс»;
«Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб і ў дурня»;
«Калі прыйдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры»;
«Юры сказаў: «Жыта ўраджу», Мікола адказаў: «Пажджы, пагляджу».

Юр’еўскія песні спявалі да Міколы. У Гродзенскай губерні сяляне аглядалі азімыя з караваем. Качалі яго па полі. У Гомельскім павеце сярод дзяўчат быў звычай «юрыцца» (выбіралі сяброўку на ўвесь год, мяняліся хусткамі, смажылі яешню пад бярозамі).
Са святам звязана шмат прымавак:«На годзе ёсць два Юр’і ды абодва дурні: увосень – халодны, а ўвясну – галодны»;
7/24 Алісей, Аўсей.
«Прыйшоў Алісей – авёс пасей». Больш дакладныя тэрміны сяўбы давала народная мудрасць: «Сей авёс, як камары з’явяцца». «Калі цвіце каліна – без ваганняў сей ячмень: не застанешся пакрыўджаным»
Станіслаў
"Сей лен на Станіслава - вырасце, як лава"
10/27 Абрад выезду ў поле Ярылы.
У поле выпраўляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы, такім жа плашчы-накідцы, на галаве – вянок, у руцэ – пук жытнёвых каласоў. Дзяўчаты вадзілі вакол яго карагоды, спявалі:
Валачыўся Ярыла
Па ўсяму свету.
Полю жыта радзіў,
Людзям дзеці пладзіў.
А дзе ж ён нагою,
Там жыта капою.
А дзе ж ён ні зірне,
Там колас зацвіце.
Па ўсяму свету.
Полю жыта радзіў,
Людзям дзеці пладзіў.
А дзе ж ён нагою,
Там жыта капою.
А дзе ж ён ні зірне,
Там колас зацвіце.
Ярылавіца (Красная Горка). Язычніцкае свята ў гонар вясновага культу.
Валялём!
Ды на вуліцы
Ярыловіца, валялём!
Ой, цяжка хлопцам –
Пятровіца.
Да судзі ж, Божа,
Пятра даждаць,
Хлеба нажаць...
Ды на вуліцы
Ярыловіца, валялём!
Ой, цяжка хлопцам –
Пятровіца.
Да судзі ж, Божа,
Пятра даждаць,
Хлеба нажаць...
Мусіць, святкаванне Ярылавіцы было на Праводным тыдні і яшчэ некалькі дзён пасля, як і Красная Горка, але да Пятроўкі.
11/28. Дзень Пранціша.
У Заходняй Беларусі існавала прыкмета: 11-га мокра – усё лета мокрае, а суха – усё лета сухое.
13/30. Якуб.
«На Якуба грэе люба». Прадказвалі, якое будзе лета. Карысталіся дзедаўскімі прыкметамі: калі сонца ўзыйдзе ясна – чакаецца сухое лета, а праз хмары – дажджлівае; як ноч пад 1 траўня зорная і цёплы паўднёвы вецер – лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае.
14/1. Макарэй.
У некаторых мясцінах заходзілі ў раку і мачылі вочы, каб не балелі; свянцілі ваду.
Ярома.
У народзе прыкмячалі: калі на Ярому непагадзь, то суровая і галодная надарыцца зіма.
Міраносцы. На Смаленшчыне гаварылі: «На Міраносця п’яныі бабы цігаюць адна адную за валосця» (Дабравольскі, 1894). Жанчыны святкавалі таму, што, згодна царкоўнаму праваслаўнаму календару, трэцяя нядзеля ад Вялікадня – дзень святых жонаў Міраносіц. Такую назву мае і сталая дата ў царкоўным календары (22 ліпеня па старым стылі).
15/2. Барыс (Барыс Кажалуп).
Лічыцца апекуном палявых работ. На Палессі праводзіліся абрады каля крыніц, вада якіх прызнавалася гаючай пры хваробах вачэй. У валачобных песнях Барыс
...ляды паліць,
Зямлю грэець, ячмень сеець
З поўнай сявенькі, з правай
жменькі.
Кінеш рэдка – дасць Бог густа.
Дай жа, Божа, зарадзі, Божа,
Каласіста, ядраніста,
А таксама «па межах ходзіць, поле дзеліць», «бабы сеець», «збожжа высіць», «бульбу засяець», «коні пасець у зялёных дугах». Раней казалі: «Як запяе ўдод, тады сей боб». На гэты дзень прымяркоўвалася «паленне грудаў», правядзенне падсеянага земляробства, падрыхтоўка так званых лядаў, для будучага поля раскарчоўвалі дзялянку і палілі груды.
18/5. Арына Расадніца.
Дзень высаджвання расады ў Паазер’і. Калі шмат вады ішло на яе паліўку, то меркавалі, што чакаецца сухі сенакос, слаба вада ўбіралася – на мокрую касавіцу.
19/6. На Паазер’і лічылі: з раніцы вялікая раса і ясны дзень – на ўраджай гуркоў .
20/7. Антоній.
Прысвятак служыць арыенцірам у некаторых мясцінах для сяўбы аўса. «На Святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца».
21/8. Іван Веснавы (Іван Мікольны, Іван Доўгі, Бацька Міколы, Мікольнік).
Адзін з апекуноў земляробства. У полі з’яўляліся каласкі жыта, таму ў некаторых мясцінах гаварылі: «На Івана каласок, а на Пятра піражок». Спрыяльны дзень для пасеву агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў і інш. «Гуркі сеём, гарбузы, шчоб доўгіе булі, бо то ж Доўгі Іван, Іван Мікульны, перад Мікулай ходзіт».
На Віцебшчыне сажалі цыбулю. На Лельчыччыне сеялі агуркі, пакуль каровы ляжаць у хляве, каб былі такімі тоўстымі, як жывёла, і трымалі ў руках качалку, каб раслі такімі ж вялікімі. У Пінскім павеце жанчыны ў час пасадкі вышэй падбіралі спадніцы, каб усё вырасла высокае, і хапаліся за сваё калена, каб агародніна была тоўстая і круглая. На Мазыршчыне на беразе ракі раскладвалі вогнішча («купайла»), спявалі каля яго песні. Падпальвалі пукі саломы і кідалі ў плынь, каб лён добра радзіў. Там жа лічылася, што на Мікольнага Івана «орахі цьветуць і папараць». У Ельскім раёне «купайла» рабілі з дзеркачоў і палілі, павесіўшы на хвою. Засцерагаліся ведзьмы. Міколін Бацька адлюстраваны ў калядных і валачобных песнях:
А потым таго Міколін Бацька
Із сявалачкі яр засяваець.
Первая сяўба – белы й гарошак,
Втарая сяўба – яра пшаніца,
Яра пшаніца, усякая пашніца,
Авёс вяцісты, ячмень пляцісты,
Ячмень пляцісты й, а гарох
стручысты й,
Пшаніца бела ўдала была. (Лепельскі раён)

22/9. Мікола.
Свята пастухоў; апякун земляробства. Аглядалі ўсходы жыта. Калі поле было плямістым, то вінаваціўся ў недародзе папярэдні апякун. «Мікола біў Барыса, што парабіў жыта лыса» (Шумілінскі раён).
Як лічылі, у жыце ўжо павінна схавацца варона. Да гэтага дня паспявалі многае пасеяць і пасадзіць – яравыя, авёс, бульбу, затым ячмень, лён, гарох, проса, каноплі. «Да Міколы не сей грэчкі, ды не стрыжы авечкі». Пачыналі стрыгчы авечак, выганяць на пашу. «Юр’я пасе кароў, а Мікола коней»; «Прыпасайся сенам да Міколы, не бойся вясны ніколі». Пастухі абходзілі хаты – там іх частавалі, у полі смажылі яешню. У ноч на Міколу абкурвалі коней і валоў зёлкамі і абходзілі іх з яйцом, якое потым аддавалі сляпому старцу. Пасля такога абраду быў рытуальны абед з яешняй і гарэлкай. З гэтым святам звязваюць і з’яўленне камароў. У Старадарожскім раёне гавораць: «Прыйдзе Мікола – высыпле камароў з прыполе».

У валачобных песнях Мікола крыху падобны да іншых апекуноў земляробства («стары сявец ячмень сеець, засяваець», «пайшоў у поле яравое гарох сеіць», «па межах ходзя і ўсё родзя, і траву расціць, і Скот пасціць», «па бару хадзіў да раі садзіў», «коней пасціў да запасаў»).
Святы, Мікола,
Стары сявец,
Узяў сявеньку
Да й паехаў
На пашаньку.
Яр засяваіць,
Кініць рэдка –
Усходзіць густа...
Стары сявец,
Узяў сявеньку
Да й паехаў
На пашаньку.
Яр засяваіць,
Кініць рэдка –
Усходзіць густа...
Алёна, Галена. Прысвятак звязвалі з ільном. «Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена»
23/10. Зілот.
У некаторых раёнах сеялі пшаніцу, стараліся пасеяць каноплі. «Сей пшаніцу, і яна будзе як Злата». У рускіх слова "Зілот" таксама звязана з "золатам". Лічацца, што ў гэты дзень неабходна шукаць скарбы, лекавыя зёлкі.
24/11. Макей.
Прадказвалі надвор’е на лета: «Мокра на Макея – і лета не прасушыць, а сухім Макей прыйшоў – і лета не намочыць». Нездарма рускія называлі дзень Царом Граду.
Прадказвалі надвор’е на лета: «Мокра на Макея – і лета не прасушыць, а сухім Макей прыйшоў – і лета не намочыць». Нездарма рускія называлі дзень Царом Граду.
Кірыла і Мяфод. Калі дзень мокры – і лета будзе мокрае, а як сухі – то і лета выпадзе сухое.
25/12. Епіфан.
"На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю – гарачае, пажаранебяспечнае лета".
"На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю – гарачае, пажаранебяспечнае лета".
27/14. Сідар (Сідары).
«Прыйшлі Сідары, прыйшлі і сіверы». У народзе прыкмячалі: калі на Сідара дзьмуць паўночныя вятры, то лета чакаецца дажджлівае; калі да гэтага дня або на яго прыляцяць стрыжы і ластаўкі (касаткі) – лета надарыцца цёплае.

28/15. Пахом
«Святы Пахом павее цяплом»; «На Пахома цёпла – усё лета будзе цёпла». На Шуміліншчыне кажуць: «Сей агуркі на Пахом – будзеш насіць мяхом».
«Святы Пахом павее цяплом»; «На Пахома цёпла – усё лета будзе цёпла». На Шуміліншчыне кажуць: «Сей агуркі на Пахом – будзеш насіць мяхом».
29/16. Магдалена.
«Магдалена зязюльку прысылае», «Магдалена – вады па калена».
«Магдалена зязюльку прысылае», «Магдалена – вады па калена».
31/18. Шэсць дзеў. На Смаленшчыне гаварылі: «Лён сей позні на Шэсць дзеў». Адну з сям'і, як на самай справе ў царкоўным календары, звалі Матрунай, таму дзень вядомы як Канапелька Матруна. «Канапелька Матруна ў зямлю махнула".
Фядот. Да гэтага часу звычайна дубы пакрываліся зялёным маладым лісцем. Селянін прыкмячаў: «Як на дубе апушка – у Фядота поўная аўса кадушка», «Прыйшоў Фядот– прынялася зямля за свой род».
Духавая субота (Старуўскія Дзяды, Стаўроўскія Дзязы, Сёмка)
Дзяды ў суботу перад Сёмухай, Тройцай. Сяляне рыхтавалі 5 або 7 страў. Пілі з адной чаркі, пакідалі крыху стравы для "душ".
У валачобных песнях зазначаецца "Свята Тройца май стаўляць, старых памінаць"
Сёмуха (Сямік, Тройца, Клечанне).

Язычніцкае свята, у якім праглядвае культ продкаў і расліннасці, прымеркаванае пазней царквою да хрысціянскай Пяцідзесятніцы (50-ы дзень пасля Пасхі).
Упрыгожвалі "маем" будынкі, рвалі рагоз і клалі на падлогу, каб не было блох. Дзяўчаты хадзілі ў лес "завіваць" бярозкі, плясці вянкі, есці абрадавую страву.
Дзень святой Тройцы - вялікае царкоўнае свята, якое ўваходзіць у лік асноўных, адно з дванаццаці, прысвечана памяці даравання Богам Маісею дзесяці запаветаў, спасланню Святога Духа на апосталаў , якія панеслі сведчанне пра ўваскрэслага Ісуса.

Конскі Вялікдзень
Першы аўторак пасля Сёмухі, свята коней. У гэты дзень не выкарыстоўвалі іх для работы, у канюшні ставілі свечку за здароўе жывелы.
Наўскі (Намскі) чацвер
Чацвер пасля Тройцы, памінальны дзень продкаў на могілках. Нічога не рабілі, бо лічыўся "сухім" днем. Аблівалі адзін аднаго вадою, каб не было засухі.

Падкажыце, калі ласка, адкуль узята апошняе фота (наўскі вялікдзень)? З якой кнігі, публікацыі???
ОтветитьУдалить